BE RU EN

Пад Краснадарам дыверсанты спалілі расейскія вышкі сувязі

  • 18.01.2025, 16:15

ГУР апублікавала відэа.

Паблізу расейскага Краснадара дыверсанты спалілі дзве вежы сувязі, паведамляе Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны ў суботу, 18 студзеня.

Паводле звестак разведкі, прадстаўнікі руху супраціву ў Расеі падпалілі вышкі ў ноч на 17 студзеня.

«Супраціў злачыннай вайне супраць Украіны ўнутры дзяржавы-агрэсара ўзмацняецца», - пракаментавалі ў ГУР.

Апошнія навіны