У Гішпаніі 80 чалавек патрапілі ў пастку праз аварыю на гарналыжным курорце
- 18.01.2025, 18:11
Дзясяткі параненых.
У Гішпаніі ў выніку падзення пад'ёмніка на гарналыжным курорце Астун, як піша газета Pais, пацярпелі некалькі дзясяткаў чалавек. Адзначаецца, што 80 чалавек патрапілі ў пастку і застаюцца заблакаванымі.
Аварыя здарылася з крэсельным пад'ёмнікам. Дзясяткі адпачывальнікаў атрымалі траўмы, 17 з іх - сур'ёзныя. Вядуцца выратавальныя працы, інфармацыя будзе дапаўняцца.
Пад'ёмнік упаў з 15-метровай вышыні. Прычыны надзвычайнага здарэння пакуль невядомыя. Паводле папярэдніх звестак, пад'ёмнік мог выйсці з ладу праз праблемы з тросам.
Усе бальніцы ў гэтым раёне прыведзены ў стан поўнай гатоўнасці. Задзейнічаны пяць гелікоптэраў, некалькі пажарных машын і машын хуткай дапамогі.