Le Monde: У Ына могуць пачацца праблемы
- 18.01.2025, 18:33
Праз вялікую колькасць ахвяр у баях з УСУ.
Вялікая колькасць загінулых і параненых паўночнакарэйскіх жаўнераў у вайне супраць Украіны стане праблемай для лідара КНДР Кім Чэн Ына. Аб гэтым піша Le Monde.
Выданне нагадвае, што, паводле звестак разведкі Паўднёвай Карэі, з 12 000 паўночнакарэйскіх вайскоўцаў, разгорнутых з кастрычніка 2024 года ў Курскай вобласці РФ, блізу 300 былі забітыя і 2700 параненыя.
Пры гэтым, як сцвярджаў адзін з абясшкоджаных салдат КНДР у сваім дзённіку сцвярджаў, што для барацьбы з варожымі беспілотнікамі паўночнакарэйцаў выкарыстоўваюць як «чалавечую прынаду»: жаўнер выходзіць са сховішча, каб прывабіць дрон на сябе, а двое яго спадарожнікаў застаюцца ў засадзе.
«Калі беспілотнік завісае, яго можна збіць. Але часта беспілотнік хутчэй за двух салдат з засады, і збіваюць менавіта чалавечую прынаду. Нават коштам свайго жыцця я без ваганняў буду выконваць загады нашага вярхоўнага правадыра», - напісаў малады салдат.
Паводле звестак украінскай разведкі, паўночнакарэйскія вайскоўцы таксама выкарыстоўваюцца як «мінашукальнікі». Яны прасоўваюцца шэрагам на тры-чатыры метры адзін ад аднаго. Калі аднаму з іх не пашанцавала, яго альбо забіла імгненна, альбо дабілі. Пры гэтым мужчынам у паўночнакарэйскіх падраздзяленнях загадана забіваць сябе, каб не патрапіць у палон.
«Растучая колькасць смерцяў у падраздзяленнях, адпраўленых на ўкраінскі фронт, паставіла Кім Чэн Ына ў далікатную сітуацыю. У нейкі момант яму давядзецца апраўдваць прысутнасць паўночнакарэйскіх войскаў на ўкраінскім фронце і аб'явіць аб гібелі», - адзначае выданне.
Аўтары ўказваюць, што ў КНДР загінулых за радзіму лічаць пакутнікамі. І кожны год правадыр аддае ім даніну павагі на прысвечаных ім могілках. Са слоў аналітыка Каліна Цвірко, у выпадку вайны ва Украіне Кім Чэн Ын мае два варыянты: альбо адмовіцца ад астанкаў сваіх салдат, як гэта зрабіў яго дзед Кім Ір Сен у выпадку з паўночнакарэйскімі лётчыкамі, якія загінулі ў Сірыі падчас вайны Суднага дня, або рэпатрыяваць іх, арганізаваць цырымоніі крэмацыі і стварыць новыя могілкі пакутнікаў:
«У абодвух выпадках, каб сем'і загінулых не стваралі праблем, ён павінен будзе даць ім кампенсацыю, ці пагражаць стратай пераваг, якія дае ім знаходжанне ў войску, ці нават трапленнем у працоўныя лагеры».
У той жа час выданне сцвярджае, што верагодная адпраўка новых падраздзяленняў КНДР на ўкраінскі фронт наўрад ці стане вырашальнай перавагай для Расеі, бо нягледзячы на тое, што яны мужныя і навучаныя, гэтыя людзі не гатовы да сучаснай вайны.