Беларусам паабяцалі «анамальна цёплае» Вадохрышча
- 19.01.2025, 11:03
Колькі градусаў чакаць?
Сіноптык Дзмітры Рабаў паабяцаў беларусам «анамальна цёплае» Вадохрышча, якое праваслаўныя вернікі будуць адзначаць ужо заўтра, 19 студзеня. Згодна з папярэднім прагнозам, у гэты дзень будзе воблачна з прасвятленнямі, пераважна без ападкаў. Пры гэтым на тэрыторыі Беларусі магчымы туман, а ўначы і раніцай - слабы галалёд.
Разам з гэтым спецыяліст папярэдзіў: цягам ночы на ўсходзе краіны чакаецца моцны парывісты вецер. Сіноптыкі Белгідрамета толькі пацвердзілі яго словы, удакладніўшы, што парывы могуць дасягаць 54-65 км/г. Агулам жа 19 студзеня, згодна з прагнозам, у Беларусі будзе пераважаць паўночна-заходні і заходні сярэдні вецер.
Паводле звестак Белгідраметцэнтра, мінімальная тэмпература ўначы будзе вагацца ў межах ад -4 да +2°С, а ўдзень слупок тэрмометра паднімецца максімум да +5°С.