BE RU EN

Менскі рыбак вылавіў у Свіслачы шчупака вялікіх памераў.

  • 19.01.2025, 11:15

Што ён з ім зрабіў?

Чытач "Анлайнера" Сяргей падзяліўся сваім трафеем: учора ён вылавіў са сталічнай Свіслачы шчупака вялікіх памераў. "Сантыметраў 80-90, увесь з ікрой", - ацаніў ён рыбу. Папазаваўшы для фота і відэа, мужчына адпусціў рыбіну назад у раку. Чаму?

- Рыбалкай я захапляюся ўсё жыццё. Але апошнія гадоў пяць вяртаю ўсю злоўленую рыбу назад у ваду. І заклікаю сваіх калегаў часцей адпускаць трафеі, каб нешта засталося і нашым нашчадкам, — патлумачыў Сяргей свой учынак.

Рыбак расказвае: шчупака ў менскай Свіслачы злавіў на 12-сантыметровы воблер. Удалы ўлоў здарыўся ў раёне вул. Маякоўскага. Мяркуючы па відэа, на рыбалку наш чытач прыйшоў усёй сям'ёй: дапамагаў даставаць рыбу з вады сын.

- У гэтай частцы Свіслачы за апошнія тры гады было злоўлена штук 30 такіх прыгажуноў. І ўсе адпушчаныя! - дадаў мужчына.

Дарэчы, зусім нядаўна мы расказвалі пра ўдалы ўлоў са Свіслачы іншага рыбака. У Асіповіцкім раёне мужчына па імені Андрэй таксама выцягнуў з вады саліднага шчупака: яго даўжыня склала 120 см, вага - 15,6 кг.

Апошнія навіны