BE RU EN

Расейцы актыўна рыхтуюцца да ўцёкаў з Крыма

  • 19.01.2025, 16:23

Масава скупляюць кватэры ў Краснадары.

Паводле ацэнак экспертаў, пасля дэакупацыі Крыма многія прыхадні пакінуць паўвостраў самі, асабліва гэта тычыцца вайскоўцаў і іх сем'яў.

«50% - гэта вайскоўцы, сілавікі, чыноўнікі, тыя, хто з'едуць самі. Іх нават не трэба будзе прасіць, бо яны разумеюць, што іх чакае», - распавядае палітолаг Яўгенія Гарунова ў сюжэце «Крым.Реалии».

«Я ўпэўнены, што як мінімум 50%, а нават больш, тых, хто засяліўся пасля 2014 года, з'едуць», - адзначае крымскі журналіст Імран Усейнаў.

На яго думку, з'едзе таксама значная частка тых, хто жыў на паўвостраве да 2014 года і хто падтрымаў акупацыю Крыма.

Як адзначае жыхар Севастопаля Раман Мартыноўскі, у апошні час многія крымчукі прапрацоўваюць «шляхі адступлення» і скупляюць кватэры ў Краснадарскім краі.

«Яны проста іх набываюць, потым здаюць у арэнду, але я разумею, для чаго яны гэта робяць. Гэта такі «запасны аэрадром» на выпадак, калі ў Крыме стане горача», - кажа ён.

Ён адзначыў, што асабіста ведае вельмі шмат людзей, якія набылі сабе кватэры за межамі Крыма, здалі іх у арэнду «і глядзяць, як будуць развівацца падзеі далей».

Апошнія навіны