BE RU EN

На беларусаў хочуць навесіць не менш за чатыры флікеры

  • 19.01.2025, 12:42

У МУС агучылі свае ідэі.

Выкарыстоўваць не менш за чатыры флікеры, выкарыстоўваць святлоадбівальныя камізэлькі і павязкі – так пешаходы могуць засцерагчы сябе ва ўмовах дрэннай бачнасці на дарозе. Пра гэта паведамілі ў МУС, піша «АиФ».

Анамальна цёплае надвор'е без снегу з павышанай вільготнасцю і ападкамі, якое ўстанавілася ў апошнія дні ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі, негатыўна ўплывае на бяспеку дарожнага руху. Найбольш распаўсюджаны тып ДТЗ у такіх умовах - наезды на пешаходаў, адзначылі ў ведамстве.

Як павінен быць абазначаны ровар пры руху ў цёмны час дня?

У існых варунках надвор'я ўразлівым удзельнікам дарожнага руху трэба быць асабліва ўважлівымі, рухацца па тратуарах, пешаходных або веласіпедных дарожках, і толькі пры іх адсутнасці - па абочыне. У выпадках, калі абочыны не прыдатныя для руху, дазваляецца ісці па краі праезнай часткі, але толькі насустрач транспартнай плыні. Пры пагаршэнні бачнасці пешаходам рэкамендуецца апранаць яркае адзенне, а ў цёмны час дня - абавязкова карыстацца святлоадбіўнымі элементамі.

Адбівальныя павязкі, падвескі ці камізэлькі дазваляюць пешаходу стаць прыкметным у святле фар на адлегласці ад 130 да 400 м. Гэта дае кіроўцу 15-25 секунд для ўжывання захадаў у пазбяганне наезду.

Святловяртальнікі варта размясціць з усіх бакоў для максімальнай іх бачнасці, на вышыні блізу 80-100 см ад зямлі, гэта значыць, на сцёгнах або грудзях у дарослага або на ўзроўні плячэй і галавы ў дзіцяці. Найлепшым варыянтам з'яўляецца стужка даўжынёй не менш за 7 см. Варта размясціць хаця б адзін такі прадмет на вопратцы, астатнія могуць быць іншай формы і меншага памеру. Больш эфектыўна выкарыстоўваць не менш за чатыры святлоадбівальнікі.

Апошнія навіны