Рагозін абвінаваціў Пуціна ў хлусні
- ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ «СЕЯТЕЛЬ ВЕТРА»
- 19.01.2025, 17:22
І зрабіў гэта ў грубай форме.
Дзмітрый Рагозін фактычна абвінаваціў Пуціна ў хлусні і заявіў, што расейскае войска на фронце адчувае татальны недахоп усяго. А тыя, што кажуць, што «ў войска ўсё ёсць» - проста «брахуны».
«Так, яшчэ хацеў звярнуцца да тых, хто ў тыле: не верце брахунам і тэлешаманам, што на фронце нашы хлопцы ні ў чым не маюць патрэбы. Гэта некаторыя службовыя асобы так, на ўсякі выпадак, свае азадкі ад узгарання затуляюць. Байцы маюць патрэбу ва ўсім» - напісаў Рагозін.
Нагадаем, што менавіта Пуцін яшчэ ў 2023 годзе заяўляў, што ў расейскага войска «ёсць усё». Услед за ім гэтую тэзу паўтаралі затым і іншыя чыноўнікі і прапагандысты.
Тэлеграм-канал «Сеятель ветра»