Трамп абяцае разблакаваць TikTok
- 19.01.2025, 19:11
Але выставіў умову.
Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паабяцаў пасля свайго ўступлення на пасаду 20 студзеня адтэрмінаваць блакаванне кітайскай платформы TikTok і выступіў за набыццё Злучанымі Штатамі 50% уласнасці кампаніі.
Пра гэта Трамп паведаміў у сваёй сацсетцы Truth Social.
Трамп абяцае ўжо ў панядзелак, пасля сваёй інаўгурацыі, выдаць указ аб пашырэнні перыяду, пасля якога павінен уступіць у дзеянне закон, які стаў прычынай блакавання TikTok - "каб мы маглі дасягнуць пагаднення, якое абароніць нашу нацыянальную бяспеку".
Указ таксама пацвердзіць, што ніводная кампанія, якая дапамагала захаваць TikTok ад блакавання да майго ўказа, не будзе прыцягнутая да адказнасці", - адзначыў выбраны прэзідэнт.
Ён таксама распавёў, як бачыць патэнцыйнае развязанне платформы, каб яна далей дзейнала ў ЗША.
“Я б хацеў, каб ЗША мелі 50% уласнасці ў сумпольнай кампаніі. Такім чынам мы выратуем TikTok, гарантуем, што ён у добрых руках і дазволім яму развівацца. Без згоды ЗША Tik Tok не будзе. З нашай згодай ён будзе каштаваць сотні мільярдаў, а можа і трыльёны даляраў. Таму мая першапачатковая ідэя – супольная кампанія з цяперашнімі ўладальнікамі і/або новымі, дзе ЗША атрымаюць 50%”, - сказаў ён.