BE RU EN

Фіцо пакрыўдзіўся на славацкую апазіцыю праз паездкі да Зяленскага

  • 19.01.2025, 20:17

І загаварыў пра «Майдан» у краіне.

Славацкі прэм'ер-міністр Робэрт Фіцо пракаментаваў нядаўні візіт дэпутатаў славацкага парламента ў Кіеў і назваў гэта «жэстам падхалімства».

Аб гэтым ён заявіў у сваім звароце, перадае славацкае выданне Pravda.

У сваім звароце Фіцо абвінаваціў дэпутатаў апазіцыі ў падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту. Славацкі прэм'ер падкрэсліў, што дзейная ўлада «будзе гатовая да ўсяго, асабліва да магчымага «Майдану».

Са слоў Фіцо, славацкія дэпутаты, якія прыязджалі ў Кіеў 17 студзеня, «цалавалі пярсцёнак Зяленскаму» і нібыта абяцалі яму падтрымку сяброўства Украіны ў NАТО, калі яны прыйдуць да ўлады.

Таксама, паводле ягоных слоў, яны нібыта абяцалі, што Славакія далучыцца да адпраўкі кантынгенту заходніх войскаў ва Украіну.

«Урад, які я ўзначальваю, ніколі не падтрымае сяброўства Украіны ў NАТО, таму што гэта прывядзе толькі да трэцяй сусветнай вайны. Урад таксама ніколі не прапануе адправіць войскі ва Украіну, каб іх зброя была накіраваная супраць РФ», - заявіў ён.

Апошнія навіны