BE RU EN

Дарадца Трампа: ХАМАС не будзе кіраваць Газай

  • 19.01.2025, 21:12

ЗША падтрымаюць Ізраіль, калі баевікі парушаць дамоўленасці.

Майк Уолц, якога абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп плануе прызначыць на пасаду дарадцы ў нацыянальнай бяспецы, заявіў, што ў выпадку парушэння ХАМАСам дамовы аб спыненні агню Злучаныя Штаты падтрымаюць Ізраіль "у выкананні таго, што ён павінен рабіць".

З ягоных слоў, баевікі ніколі не будуць кіраваць Газай, піша The Times of Israel.

“ХАМАС ніколі не будзе кіраваць Газай. Гэта абсалютна непрымальна”, – заявіў Уолц у інтэрв'ю CBS.

Таксама ён расказаў, што аптымістычна настроены наконт магчымасці дасягнення пагаднення аб нармалізацыі стасункаў паміж Ізраілем і Савудаўскай Арабіяй у рамках Пагадненняў Абрагама.

Апошнія навіны