У Нью-Ёрку адбылася страляніна каля начнога клуба
- 2.01.2025, 10:34
Сама меней дзясятак параненых.
Каля начнога клуба Amazura горада Нью-Ёрк, Злучаныя штаты Амерыкі (ЗША), адбылася масавая страляніна. Сама меней дзесяць чалавек атрымалі раненні.
Пра гэта паведамляе Daily Mail.
Стрэлы раздаліся каля залы Amazura а 23:20 (07:20 паводле менскага часу).
Сама меней тры чалавекі, якія атрымалі раненні, звярнуліся па дапамогу ў мясцовую лякарню. Паводле звестак праваахоўнікаў, яшчэ некалькі чалавек былі шпіталізаваныя, але пакуль ніхто, хто трапіў у шпіталь, не знаходзіцца ў крытычным стане.
"Прадстаўнік паліцыі Нью-Ёрка пацвердзіў, што паліцыя шукае шэры седан у сувязі са стральбой, але падазроныя пакуль не выяўлены", - піша выданне.