BE RU EN

Нацгвардыя Украіны паказала адбіццё ўчарашняга штурму

  • 2.01.2025, 14:08

Знішчаны танкі і бронятэхніка расейцаў.

Учора, 1 студзеня, падчас адбіцця штурму войска РФ байцы Нацыянальнай гвардыі Украіны знішчылі дзесяць адзінак варожай тэхнікі. Таксама адзін акупант быў узяты ў палон.

Пра гэта паведаміў камандзір НДУ Аляксандр Піўненка.

Падчас адбіцця штурмавых дзеянняў расейцаў на лініі фронту было знішчана:

▪ 2 танкі;

▪ 4 адзінкі бранятэхнікі;

▪ 4 адзінкі аўтамабільнай тэхнікі;

▪ 2 артылерыйскія сістэмы;

▪ 2 склады БК;

«Нанеслі ўдар па навале жывой сілы супраціўніка. 1 акупанта, які ацалеў падчас штурмавых дзеянняў, узялі ў палон», - піша Піўненка.

Апошнія навіны