BE RU EN

Вікторыя Азаранка на турніры ў Брысбене саступіла 44-й ракетцы свету

  • 2.01.2025, 14:43

Беларуска пакінула турнір на стадыі 1/8 фіналу.

На тэнісным турніры WTA у Брысбене беларуска Вікторыя Азаранка (20-я ў сусветным рэйтынгу) саступіла ў матчы 1/8 фіналу — 4:6, 4:6, паведамляе "Еўрарадыё".

Спаборніцай нашай тэнісісткі была Марыя Баўзкова з Чэхіі (44-я ракетка свету). Іх гульня працягвалася 2 гадзіны 1 хвіліну.

Падчас гульні ў Азаранкі ўзнікла праблема з каленам — ёй спатрэбілася дапамога.

Напярэдадні беларуская тэнісістка ў трох сэтах падолела аўстралійку Маю Джойнт - 6:7, 6:2, 6:4.

Сёння за выхад у чвэрцьфінал яшчэ адна беларуска Арына Сабаленка будзе спаборнічаць з Юліяй Пуцінцавай з Казахстана.

Апошнія навіны