BE RU EN

У Бабруйску кіроўца паехаў на чырвоны і збіў жанчыну з двума дзецьмі

  • 2.01.2025, 21:40

Іх даставілі ў лякарню.

У Бабруйску кіроўца збіў на пешаходным пераходзе жанчыну з двума дзецьмі, паведамілі ў тэлеграм-канал «Міліцыя Магілёўшчыны» УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Жорсткае ДТЗ адбылося ў раённым цэнтры днём 2 студзеня. Блізу 17.30 гадзінаў на скрыжаванні вуліцаў Менская са Шміта 20-гадовы кіроўца парушыў правілы і збіў пешаходаў.

Папярэдне вызначана, што кіроўца «Фольксваген Джэта» праехаў на забараняльны сігнал святлафора і збіў 35-гадовую жанчыну з двума дзецьмі, якія ў гэты момант пераходзілі рэгуляваны пешаходны пераход. Пацярпелых жанчыну, 11- і 17-гадовых дзяцей, даставілі ў шпіталі для абследавання.

Пасля агляду аднаго з пацярпелых адпусцілі дадому. ДАІ праводзіць праверку.

Апошнія навіны