BE RU EN

Расейскія акупанты пачалі спецыяльна ламаць сваю тэхніку

  • 2.01.2025, 22:05

Яны не жадаюць фарсаваць Дняпро.

Расейскія акупанты на акупаванай частцы Херсонскай вобласці пачалі скардзіцца на павелічэнне колькасці зламанай тэхнікі, паведамляе партызанскі рух "Атэш".

Паводле інфармацыі партызанаў, у часова акупаваным Лазурным расейскія акупанты скардзяцца на рэзкае павелічэнне колькасці паломак тэхнікі, якая прыбывае на рамонтную базу. Гаворка ідзе аб плывучых сродках - лодках і гідраскутэрах.

«Расейскія вайскоўцы ўсё часцей выбіраюць сабатаж як спосаб выжывання. Многія з іх свядома ламаюць рухавікі лодак, прытрымліваючыся інструкцыям, апублікаваным рухам Атэш», - мяркуюць партызаны.

Такія выпадкі зрываюць планы расейскіх акупантаў для выкарыстання гэтых плывучых сродкаў для фарсавання Дняпра.

Апошнія навіны