Расею атакаваў 31 украінскі беспілотнік
- 20.01.2025, 10:16
Атакаваныя сем расейскіх абласцей.
Уночы 20 студзеня ў Расею заляцеў 31 украінскі беспілотнік. Мінабароны РФ дало справаздачу, што іх збілі.
14 БПЛА збілі над тэрыторыяй Бранскай вобласці, шэсць - над Калужскай вобласцю, па тры - над тэрыторыямі Белгародскай і Курскай абласцей, па два - над Разанскай і Арлоўскай абласцямі і адзін - над тэрыторыяй Рэспублікі Татарстан.
А 05:50 паводле менскага часу Расавіяцыя паведаміла аб закрыцці аэрапорта Казані, а 6:45 абмежаванні таксама былі ўведзеныя ў Ніжнякамску.
Пра наступствы нападаў пакуль паведамленняў няма. Нагадаем, што пасля нападу ўночы 18 студзеня ўзніклі пажары на нафтабазах у Калужскай і Тульскай абласцях.