Мянчук ударыў незнаёмца кавуном па галаве
- 20.01.2025, 10:25
Здарылася гэта пасля сваркі з жонкай.
Вынесены прысуд 35-гадоваму менчуку, якога абвінавачвалі ва ўчыненні хуліганства з дапамогай мяшка з кавуном. Пра гэта дзяржагенцтву "Минск-Новости" расказалі ў пракуратуры Першамайскага раёна сталіцы.
У той вечар мянчук пасварыўся з жонкай і добра выпіў. На прыпынку каля станцыі метро "Уручча" ён падышоў да незнаёмца і стаў хапаць яго за адзенне, а пасля ўдарыў па галаве мяшком, дзе ляжаў кавун. Усвядоміўшы, што нарабіў, паспрабаваў уцячы, але быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі.
У дачыненні да хулігана распачалі крымінальную справу. Віну ён цалкам прызнаў, у зробленым раскаяўся.
“Абвінавачаны працуе бетоншчыкам, на ўтрыманні мае дваіх малалетніх дзяцей”, - пракаментавала старэйшая памочніца пракурора Першамайскага раёна Юлія Лугаўская.
Суд прызнаў яго вінаватым у хуліганстве і на падставе ч. 1 арт. 339 КК прызначыў штраф сумай 50 базавых адзінак (2000 рублёў).