Беларускае войска аслабла
- 20.01.2025, 12:07
У сусветным рэйтынгу яно размясцілася паміж Шры-Ланкай і Славакіяй.
Беларусь заняла 70 месца са 145 у абноўленым рэйтынгу вайсковай моцы Military Strength Ranking 2025 года.
Для складання рэйтынгу экспэрты прааналізавалі звесткі пра колькасць узброеных сіл, іх узбраенне і падрыхтоўку, патэнцыял абароннай прамысловасці і шэраг іншых чыннікаў. Ядзерная зброя не ўлічвалася пры аналізе.
У гэтым годзе Беларусь размясцілася паміж Шры-Ланкай і Славакіяй на 70 пазіцыі. У 2024 годзе наша краіна займала 64 месца, а ў 2023 годзе - 60 месца.
Першыя два месцы, як і годам раней, занялі ЗША і Расея. На трэцяй пазіцыі размясціўся Кітай.
Суседнія з Беларуссю краіны занялі наступныя месцы:
Украіна - 20 месца
Польшча - 21 месца
Літва - 88 месца
Латвія - 99 месца