BE RU EN

«Суперджэт» расейскай авіякампаніі зламаўся падчас рэйса

  • 20.01.2025, 14:18

Самалёт здзейсніў аварыйную пасадку.

Самалёт «Суперджэт» (Sukhoi Superjet 100, SSJ-100) авіякампаніі «Расея», які вылецеў з Масквы ў Саранск вечарам 19 студзеня, быў вымушаны вярнуцца ў аэрапорт Шарамеццева праз тэхнічныя праблемы. Як паведамілі ТАСС у экстраных службах, лайнер вярнуўся пасля таго, як спрацаваў датчык аб няспраўнасці шасі. На борце знаходзіліся 72 чалавекі, у тым ліку шэсць чальцоў экіпажа. Праз гадзіну пасля вылету «Суперджэт» здзейсніў аварыйную пасадку ў маскоўскім аэрапорце. Ніхто не пацярпеў. Авіякампанія адправіла пасажыраў у Саранск рэзервовым бортам той жа ноччу.

Са звестак сэрвісу Flightradar24, праблемы ўзніклі ў самалёта з бартавым нумарам RA-89100. За 19 студзеня гэта быў яго трэці рэйс: да гэтага судна злятала з Масквы ў Іжэўск і назад. З адкрытых звестак, названы «Суперджэт» эксплуатуецца з 2017 года, а канкрэтна авіякампаніяй «Расея» – з 2021-га.

Гэта ўжо другі інцыдэнт з самалётам гэтага тыпу за апошнія два дні. 17 студзеня самалёт«Суперджэт», які ляцеў у Ерэван, авіякампаніі Red Wings з 86 пасажырамі на борце здзейсніў экстраную пасадку ў аэрапорце Мінеральных Вод. У МНС назвалі прычынай няспраўнасць сістэмы кандыцыянавання.

Дагэтуль шэраг паломак «Суперджэтаў» быў зафіксаваны ў канцы 2024 года.

Апошнія навіны