У школах Менска поўнасцю забароняць смартфоны?
- 20.01.2025, 14:29
Бацькі вучняў занепакоеныя.
«Кажуць, што смартфоны ў менскіх школах цалкам забароняць…», - непакоіцца чытачка «АіФ».
Не зусім так, але выкарыстанне прылад сапраўды абмяжуюць. Ва ўсіх школах Менска з 1 верасня вучні будуць здаваць тэлефоны перад пачаткам урокаў і забіраць у канцы заняткаў.
У камітэце адукацыі Мінгарвыканкама адзначылі, што ўсе ўстановы адукацыі прадумалі сістэму захоўвання тэлефонаў - асобнае памяшканне або спецыяльныя ячэйкі, за якімі будуць весці відэаназіранне. Прымаць і выдаваць апараты будзе асобны супрацоўнік. На перапынках вучням дазволяць браць тэлефоны, але толькі для экстранай сувязі з блізкімі.
Адзначым, што ў некаторых школах Беларусі працуюць такія правілы.