BE RU EN

Стала вядома, колькі аўтамабіляў у Беларусі

  • 20.01.2025, 14:46

Інфармацыю абнародавала ДАІ.

Агульная колькасць транспартных сродкаў у Беларусі амаль дасягнула 4,4 млн. адзінак.

За год у краіне стала на 95 тысяч МС больш, паведаміў начальнік галоўнай управы ДАІ Віктар Ротчанкаў.

У 2024-м пасведчанні кіроўцы ўпершыню атрымалі звыш 60 тысяч грамадзян. Назіраецца і папулярызацыя сродкаў персанальнай мабільнасці, піша av.by.

Віктар Ротчанкаў таксама назваў колькасць бяспраўных кіроўцаў, выяўленых у летась праз камеры, - іх было амаль 2 000 чалавек.

Акрамя таго, усё больш участкаў дарог абсталююць датчыкамі сярэдняй хуткасці.

- Выбіраем для гэтага адцінкі дарогі, дзе на працягу 5-7 кіламетраў падвышана рызыка аварый, - адзначыў начальнік галоўнай управы.

Апошнія навіны