BE RU EN

У Беларусі ўведзеная навацыя для тых, хто выязджае за мяжу

  • 20.01.2025, 15:02

Яна тычыцца Гарадзенскай вобласці.

У Гарадзенскай вобласці да канца 2025 года знялі абмежаванні на вываз тавараў у Літву і Польшчу. Гэта прадугледжана пастановай Гарадзенскага аблвыканкама. Яна тычыцца фізічных асоб, якія выязджаюць у гэтыя краіны. Нагадаем, раней у некаторых абласцях (у тым ліку ў Гарадзенскай) вярнулі мясцовы збор за перасячэнне на аўто дзяржаўнай мяжы - ён складае адну базавую або 42 рублі. Гэтая аплата тычыцца выезду ў краіны ЕЗ, у Расею - не.

Абмежаванні на вываз за мяжу некаторых тавараў увялі ў 2022 годзе. Гэта тычыцца ў тым ліку круп, пшанічнай мукі, макароны, алею, цукру, солі і кансерваў. Напрыклад, для пшанічнай мукі быў устаноўлены ліміт на адзін кілаграм, для кансерваў — не больш за тры слоікі, для іншых прадуктаў — на адзін кілаграм або адзін літр.

Аднак пазней вобласці, якія мяжуюць з краінамі ЕЗ, часова здымалі абмежаванні на вываз тавараў для асабістага карыстання.

Апошнія навіны