BE RU EN

Сырскі: Украіна распрацоўвае сістэму СПА, якая будзе збіваць «Арэшнік»

  • 20.01.2025, 15:11

У краіне пакуль што няма такіх сістэм.

Украіна распрацоўвае ўласную сістэму супрацьпаветранай (СПА) і супрацьракетнай абароны (СРА), якая зможа перахапляць расейскія балістычныя ракеты «Арэшнік». Пра гэта распавёў гетман Узброенымі сіламі Украіны (УСУ) Аляксандр Сырскі.

Са слоў гетмана, распіяраная Пуціным балістычная ракета «Арэшнік» з'яўляецца пагрозай для Украіны і цяпер яе могуць збіць толькі некалькі сістэм СПА. Ён паведаміў, што ў краіне пакуль няма такіх сістэм, «але мы павінны зрабіць усё, каб яны з'явіліся».

«Гэта нас падахвочвае да стварэння ўласнай сістэмы супрацьпаветранай абароны, якая была б не проста супрацьпаветранай, а супрацьракетнай сістэмай. Гэта заахвочвае нас актыўна весці і перамовы з саюзнікамі, каб атрымаць такую сістэму. І, вядома, гэта павінна заахвоціць нас да стварэння сучаснай ракетнай сістэмы, якая магла б быць стрымлівальным чыннікам супраць выкарыстання такой зброі расейцамі», - заявіў Сырскі ў інтэрв'ю ТСН.

Гетман УСУ дадаў, што цяпер актыўна вядзецца работа для стварэння ва Украіне такіх эфектыўных супрацьракетных сістэм. Ён таксама выказаў надзею, што «мы найбліжэйшым часам атрымаем для нас жаданы вынік».

Апошнія навіны