Якім будзе надвор'е на тыдні
- 20.01.2025, 16:14
Прагноз на 21-23 студзеня.
21 студзеня надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску і малаактыўны франтальны раздзел. Чакаецца перавага воблачнага надвор'я. Месцамі па краіне пройдуць невялікія ападкі, у асноўным у выглядзе дажджу. Уначы і раніцай у асобных раёнах будзе згушчацца туман, піша pogoda.by.
Месцамі слабы галалёд. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні ад слабога да сярэдняга. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -4..+1°С, максімальная ўдзень -1..+4°С. Атмасферны ціск будзе падаць.
22-23 студзеня рэспубліка будзе знаходзіцца пад уплывам малаактыўных франтальных раздзелаў і няўстойлівых паветраных мас. Чакаецца воблачнае з прасвятленнямі надвор'е.
22 студзеня ўначы месцамі, удзень у многіх раёнах краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). У асобных раёнах прагназуюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвай чвэрці сярэдні. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -3..+2°С, максімальная ўдзень -1..+4°С.
23 студзеня ўначы на большай частцы тэрыторыі, удзень месцамі па краіне чакаюцца невялікія кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). У асобных раёнах прагназуюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвай чвэрці сярэдні, удзень месцамі парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -3..+2°С, максімальная ўдзень -1..+4°С.