BE RU EN

У Беларусі выпусцілі свой камамбер

  • 20.01.2025, 17:33

Да гэтага ў прамысловым маштабе яго не выпускалі.

У Вілейцы сёння адкрылі вытворчасць сыру камамбер. Да гэтага ў прамысловым маштабе яго не выпускалі.

Пасля контрсанкцый у крамах заставаўся толькі расейскі камамбер. Вось як выглядае беларуская навінка, якую робяць у Вілейцы на вытворчым участку Менскага малочнага завода №1.

«Класічны сыр з белай цвіллю ў свеце агулам каштуе ў дыяпазоне 2 еўраў. Упакоўка 200—250 г на нашых паліцах каштуе даражэй амаль удвая», — сказаў на адкрыцці вытворчасці кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Круты, якога цытуе БелТА.

Апошнія навіны