BE RU EN

Дом, пабудаваны беларускімі архітэктарамі, можа стаць канструктарам Lego

  • 20.01.2025, 19:06

Як ён выглядае.

Дом, пабудаваны ў Менску беларускімі архітэктарамі ZROBIM architects, можа стаць канструктарам LEGO, які будзе прадавацца па ўсім свеце. Для гэтага яму трэба абысці ў галасаванні іншыя праекты, якія зараз разглядаюцца ў якасці новых прэтэндэнтаў на масавую вытворчасць.

У галасаванні ўдзельнічаюць ужо сабраныя з канструктара мадэлі. Дом ад ZROBIM architects сваімі рукамі збіраў 14-гадовы сын аднаго з аматараў архітэктурнай студыі і вялікі фанат іх работ. На гэта ў яго спатрэбілася паўгода.

Дом з канструктара выглядае настолькі дэталізаваным, што здалёк на малюнках яго можна прыняць за сапраўдны.

На сайце LEGO апісваецца, што гэта не проста мадэль будынка, а напоўнены сэнсам праект, які адлюстроўвае філасофію мінімалісцкай архітэктуры і гармоніі з навакольным асяроддзем. Версія LEGO захоўвае гэтую канцэпцыю, перадаючы ідэю сувязі чалавека з прыродай, а таксама важнасць адкрытай прасторы, піша «Наша Нiва».

Каб патрапіць на этап разгляду камісіяй па вытворчасці, праект павінен набраць 10 тысяч галасоў.

«Здаецца цікавым, што дом з Менска можа вырабляцца масава і прадавацца ў розных краінах у канструктары Lego», - каментуюць у ZROBIM architects.

Апошнія навіны