BE RU EN

Сёння ноччу ў Беларусі магчымыя перабоі з інтэрнэтам

  • 20.01.2025, 23:24

З 00:00 да 06:00.

У ноч з 20 на 21 студзеня 2025 года, з 00:00 да 06:00, РУП «Белтэлекам» запланаваў планавыя прафілактычныя працы на сетцы перадачы звестак. Пра гэта паведаміла прэс-служба кампаніі.

У сувязі з запланаванымі працамі ў азначаны перыяд часу магчымае кароткатэрміновае пагаршэнне доступу да інтэрнэт-рэсурсаў.

«Белтэлекам» прыносіць прабачэнні за магчымыя нязручнасці.

Апошнія навіны