BE RU EN

Трамп абвясціў надзвычайнае здарэнне ў сферы энэргетыкі ЗША

  • 20.01.2025, 21:10

Прэзідэнт ЗША анансаваў бурэнне нафтавых і газавых свідравінаў.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у якасці адной са сваіх першых пастановаў пасля ўступлення на пасаду ўвёў надзвычайнае становішча (НС) у сферы энэргетыкі.

«Мы будзем свідраваць, дзетка, свідраваць», – сказаў палітык падчас сваёй інаўгурацыйнай прамовы.

Ён дадаў, што інфляцыйны крызіс быў выкліканы «масавым перавыдаткоўваннем сродкаў і ростам коштаў энэрганосьбітаў», і заявіў, што збіраецца даручыць свайму кабінету выкарыстоўваць «вялікія паўнамоцтвы, якія ёсць у ягоным распараджэнні» для зніжэння кошту тавараў.

Пра тое, што Трамп плануе абвясціць «надзвычайнае становішча ў энэргетыцы», якое дасць яму паўнамоцтвы для павелічэння здабычы рэсурсаў у ЗША, у тым ліку адкрыцця свідравання на Алясцы, раней паведаміў NBC News.

Указ у тым ліку скасуе многія з экалагічных забаронаў на Алясцы былога прэзідэнта Джо Байдэна, уключаючы абмежаванне на бурэнне нафтавых і газавых свідравінаў у Арктычным нацыянальным запаведніку дзікай прыроды, адзначыла 9 студзеня The Washington Post.

ЗША таксама выйдуць з Парыжскай дамовы аб клімаце. Пра гэта абвясціў прэс-сакратар Трампа. Пра гэта ён заявіў адразу пасля інаўгурацыі Трампа.

Падчас першага тэрміну Трамп таксама прымаў пастанову выйсці з пагаднення, якое ўпершыню падпісаў ад ЗША Барак Абама ў 2015 годзе. Трамп выйшаў з пагаднення ў 2017 годзе. У 2021 годзе, калі ў Белы дом выбраўся Джо Байдэн, ЗША вярнуліся да пагаднення.

Апошнія навіны