BE RU EN

Вайскоўцы з КНДР расстралялі расейскіх салдат і ўцяклі са зброяй

  • 21.01.2025, 13:36

Іх шукаюць ужо тыдзень.

У Курскай вобласці Расеі шукаюць траіх байцоў з КНДР, якія забілі расейскіх вайскоўцаў. Пошукі працягваюцца ўжо тыдзень. Затрымаць уцекачоў пакуль не ўдалося, паведамляе Telegram-канал «Досье шпиона».

Апублікаваная ўлётка, якая распаўсюджваецца ў падраздзяленнях расейскага войска і паліцыі. У ёй паведамляецца, што 13 студзеня ў Вялікім Салдацкім вайскоўцы з Паўночнай Карэі «паводле папярэдняй змовы забілі 5 вайскоўцаў 810-й брыгады марской пяхоты і пакінулі месца дыслакацыі падраздзялення». Іх называюць злачынцамі, якія «ўзброеныя і небяспечныя».

Пошукі ідуць ужо не толькі ў Курскай вобласці, але і ў Белгародскай, Бранскай і Арлоўскай абласцях.

Апошнія навіны