«Цяпер лукашысты сталі законнай цэллю Украіны»
- 21.01.2025, 10:05
Ці адкажа Кіеў?
Чытач сайта Charter97.org піша пра вялікае расследаванне, апублікаванае былымі сілавікамі. Яны расказваюць пра ролю рэжыму Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны:
- З пачатку вайны лукашысцкі ваенпрам дапамог вырабіць расейцам амаль 155 тысяч рэактыўных набояў для РСЗА «Град». З улікам выкананых заказаў, расейскі ВПК атрымаў з Беларусі 4,5 млн дэталяў і зборак на 25,8 млрд рас. рублёў. У вытворчасці гэтых боепрыпасаў удзельнічаюць 16 беларускіх прадпрыемстваў, задзейнічаны такі гігант, як БелАЗ. Большую частку вырабляюць менскі «Завод дакладнай электрамеханікі», жлобінскі БМЗ, жодзінскі БазТ’юб і аршанскі Легмаш. Асабліва важная роля першага, ён з'яўляецца генпадрадчыкам расейскіх прадпрыемстваў ВПК.
Расследавальнікі правялі гіганцкую працу. Яны выявілі ўвесь ланцужок лукашыстаў, якія ўдзельнічаюць у бізнэсе на крыві. Ад самых вярхоў: Пятра Пархомчыка, на той момант намесніка «прэм'ер-міністра» і кіраўніка Дзяржкамваенпрама Дзмітрыя Пантуса, якія на загад Лукашэнкі арганізавалі злачыннае супрацоўніцтва з Дзянісам Мантуравым, што курыруе ВПК у расейскім урадзе. І да топ-мэнэджараў прадпрыемстваў, нават шараговых выканаўцаў.
Расследавальнікі расказалі, што рэжым сутыкаецца з мноствам цяжкасцей у вытворчасці боепрыпасаў для рашыстаў. Гэта недахоп якаснага абсталявання і кваліфікаванага персаналу, неабавязковасць расейскіх падрадчыкаў. Беларускія прадпрыемствы выпускаюць шмат бракаваных боепрыпасаў, за якія расейскія вайскоўцы расплачваюцца сваімі жыццямі. Але рашысты вымушаныя набываць у аграхунты ўсе боепрыпасы, молах вайны патрабуе ўсё больш, і часу на якасную праверку прадукцыі бракуе.
Лукашэнка, як ненаедны людажэр, адчуў смак грошай, заробленых на чалавечай крыві, ужо не спыніцца ў гэтым злачынным бізнэсе. На днях ён правёў нараду, на якой паставіў мэты для пашырэння гандлю зброяй. Асноўнымі кліентамі бачыць дыктатуры ва ўсіх кутках свету. Галоўны злачынец Беларусі думае, што яму няма чаго губляць.
Ёсць што губляць астатнім удзельнікам злачыннага супрацоўніцтва. Усё таемнае становіцца відавочным. Выяўляецца роля кожнага ўдзельніка бізнэсу на крыві. У шмат каго ёсць прэтэнзіі да іх, якія могуць пачаць неўзабаве выстаўляць.
Украіна мае маральнае права выбіраць цэллю як прадпрыемствы, так і лукашыстаў, якія пастаўляюць зброю РФ. Цяпер украінцы эфектыўна наносяць удары па прадпрыемствах і супрацоўніках пуцінскага ВПК. Заходнія і міжнародныя судовыя органы могуць прыцягнуць да адказнасці ўдзельнікаў зброевага бізнэсу. Прыемна будзе назіраць за здзіўленнем затрыманага ў Польшчы лукашысцкага токара, які вырабляе набоі для расейцаў. Ва ўладаў постлукашэнкаўскай дэмакратычнай Беларусі таксама ўзнікне маса пытанняў да супрацоўнікаў-прыкарытнікаў ВПК.