BE RU EN

Трамп агучыў сваю версію аб колькасці загінулых з боку Расеі ды Украіны

  • 21.01.2025, 14:06

Лік ідзе на сотні тысяч.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што на вайне РФ супраць Украіны загінула блізу мільёна расейскіх і 700 тысяч украінскіх вайскоўцаў.

Пра гэта паведамляе Politico.

«У нас ёсць лічбы, што амаль мільён расейскіх салдат быў забіты. Амаль 700 000 украінскіх салдат загінулі. Расея больш, яны страцілі больш салдат, але гэта не спосаб кіраваць краінай», - дадаў ён.

Ён таксама заявіў, што тое, як доўга доўжыцца вайна выстаўляе расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна «не ў найлепшым свеце».

«Большасць людзей думалі, што гэта працягнецца амаль тыдзень, а цяпер гэта доўжыцца ўжо тры гады», - сказаў Трамп.

Апошнія навіны