BE RU EN

Эксперт: Расейцы адчуваюць востры недахоп вайсковай тэхнікі

  • 21.01.2025, 14:40

Выкарыстоўваюць усё, што можа ездзіць.

За апошні дзень расейскія акупанты страцілі на фронце больш за 200 адзінак аўтамабільнай тэхнікі. Войскі РФ працягваюць выкарыстоўваць для нападаў розныя даступныя транспартныя сродкі. Гэта сведчыць аб тым, што вораг адчувае дэфіцыт у тэхніцы. Аб гэтым у эфіры тэлеканала FREEДОМ сёння, 21 студзеня, сказаў кіраўнік вайсковых праграм Цэнтра глабалістыкі «Стратэгія ХХI» Павел Лакійчук.

Эксперт таксама падкрэсліў, што высокі паказчык знішчанай небраняванай тэхнікі расейцаў кажа аб тым, што ўкраінскія вайскоўцы спрабуюць адрэзаць лагістыку варожай групоўкі сіл.

«Знішчаюцца не толькі легкавушкі. Гэта і машыны транспартнай групы: разнастайныя «Уралы», ГАЗы, ЗІЛы, якія забяспечваюць падвоз тэхнікі боепрыпасаў у лагістыку варожых сіл. Тое, што павялічваецца колькасць страт небраняванай тэхнікі, гаворыць аб тым, што Узброеныя сілы Украіны спрабуюць адрэзаць тылы, лагістыку варожай групоўкі сіл. Без тылу ты - куча жалеза і чалавечага «мяса», - сказаў Лакійчук.

Спікер таксама падкрэсліў, што актыўнасць баявых дзеянняў на фронце не змяншаецца. На шэрагу кірункаў акупанты пры штурмах спрабуюць перамяшчацца на ўсім, чым давядзецца.

«Расейцы зараз на цэлым шэрагу кірункаў спрабуюць наступаць, перамяшчацца да пазіцый не на спецыялізаванай тэхніцы, а на чым давядзецца: ад «Жыгулёў» да багі. Вось, уласна, і вынік. Актыўнасць іх дзеянняў не толькі не змяншаецца, а і павялічваецца. Асабліва на Пакроўскім кірунку, пачынаючы ад Часава Яра на поўначы і заканчваючы Курахавым на поўдні. Больш за палову сутыкненняў за дзень на ўсю велізарную лінію фронту прыпадае менавіта на гэты адрэзак», - адзначыў госць эфіру.

Са слоўх Лакійчука, у расейцаў таксама ёсць праблемы з сістэмамі ўзбраенняў вялікага і сярэдняга калібру.

«На гэта паказвае тое, што яны закупляюць ці бяруць у пазыку, назавіце як заўгодна, карэйскія сістэмы савецкай вытворчасці, а таксама карэйскія аналагі, якія не адпавядаюць савецкім стандартам па калібрах. Адпаведна, патрэбны спецыяльныя набоі. Гэта складаны лагістычны такі «фінт вушамі». Але калі расейцы на гэта ідуць, значыць праблемы сур'ёзныя», - сказаў Лакійчук.

Другі аспект, які кажа аб дэфіцыце тэхнікі ў супраціўніка, са слоў эксперта, гэта ўжыванне так званых «машын Франкенштэйна», калі да МТ-ЛБ і іншай тэхнікі спрабуюць прымацаваць карабельныя артылерыйскія сістэмы.

«Гэта нерацыянальна, але гэта гаворыць аб тым, што іншага выйсця ў іх няма. Нават БТР-152 бачылі на асобных кірунках. І гэта сведчыць аб тым жа самым, што і выкарыстанне на полі бою не вайсковай тэхнікі, а «Жыгулёў» і багі, матацыклаў. Выкарыстоўваецца ўсё, што можа ездзіць. Калі яно мае нейкую імправізаваную браню ці хаця б старую браню, то, натуральна, гэта ідзе наперад. Гэта кажа, безумоўна, пра тое, што, у параўнанні з сітуацыяй тры гады таму, расейскае акупацыйнае войска, я не кажу пра Расею агулам, адчувае дэфіцыт тэхнікі», - рэзюмаваў госць эфіру.

Апошнія навіны