З Расеі ў Беларусь вярнулі больш за 20 тонаў грушаў
- 21.01.2025, 16:56
Праз узбуджальніка каранціннай хваробы.
З Расеі ў Беларусь вярнулі больш за 20 тонаў грушаў з Турцыі, заражаных гнілатой. Груз чакалі ў Смаленску. У кіроўцы быў фітасанітарны сертыфікат, аформлены беларускай службай каранціну раслінаў. Аднак падчас кантролю прадукцыі фітасанітарнымі інспектарамі мясцовай управы Рассельгаснагляду «быў выяўлены ўзбуджальнік каранціннай хваробы раслінаў» (паводле вынікаў экспертызаў высветлілася, што гэта Monilinia fructicola (Winter) Honey).
Каб не дапусціць заносу і распаўсюджвання на тэрыторыі Расеі «выяўленага небяспечнага каранціннага шкоднага аб'екта», усю заражаную прадукцыю накіравалі назад у РБ.