BE RU EN

Адзіны авіяносец Пуціна не змаглі адрамантаваць трэці год запар

  • 21.01.2025, 21:13

«Адмірал Кузняцоў» прадаўжае заставацца аб'ектам пасмешак.

Няўдачы прадаўжаюць пераследаваць цяжкі авіянясучы крэйсер «Адмірал Кузняцоў» – адзіны авіяносец у складзе расейскага флоту, які дастаўся Крамлю ў спадчыну ад СССР, паведамляе The Moscow Times.

«Адмірал Кузняцоў», які ўстаў на рамонт у 2018 годзе пасля паходу да берагоў Сірыі, так і не змог у тэрмін вярнуцца ў строй, а ягоная будучыня застаецца незразумелай. Першапачаткова планавалася, што пабудаваны ў 1985 годзе карабель, прымеркаваны на базаванне і абслугоўванне 28 самалётаў і 24 галікаптэраў, атрымае найноўшыя сістэмы СПА «Панцыр-М», а таксама будзе падрыхтаваны да выкарыстання крылатых ракетаў і саманаводных авіябомбаў. Аб'яднаная суднабудаўнічая карпарацыя абяцала закончыць працу на 35-м суднарамонтрам заводзе ў Мурманску ў 2022 годзе. Потым тэрміны перанеслі на 2023 год, потым – на 2024-ы. Але паводле вынікаў мінулага года пра вяртанне ў строй авіяносца ўлады так і не паведамілі.

Пасля адпраўкі ў Сірыю, якая зрабіла «Адмірал Кузняцоў» аб'ектам насмешак праз след чорнага дыму, які ўзняўся ў неба над Атлантыкай, Майкл Фелан, які тады займаў пасаду міністра абароны Брытаніі, назваў авіяносец «караблём ганьбы». Амерыканскі часопіс National Interest змясціў «Кузняцова» на першае месца ў спісе найгоршых авіяносцаў свету, адзначаючы нізкую якасць будаўніцтва, дрэнную падтрымку і адсутнасць якой-небудзь «спадчыны» ў выглядзе новых, больш сучасных авіяносцаў.

Падчас сірыйскага паходу, у якім «Кузняцова» суправаджаў буксір праз нізкую надзейнасць сілавой устаноўкі, авіяносец страціў два знішчальнікі за тры тыдні, пасля чаго, як пісаў The Telegraph, ягонае авіякрыло перавялі на наземны аэрадром.

Першая спроба адрамантаваць карабель пасля плавання ў Сірыю скончылася катастрофай. На заводзе пад Мурманскам «Адмірал Кузняцоў» не змог выйсці з плыўнага дока, у выніку чаго на карабель абрынуўся докавы кран, у ягонай карме ўтварылася дзірка, а сам гіганцкі док затануў.

Праз год падчас рамонту «Адмірала Кузняцова» ўзнік пажар, у выніку якога загінулі двое працоўных, а сам карабель атрымаў дадатковыя пашкоджанні. У 2018 годзе рамонт авіяносца ўлады ацэньвалі на 20 млрд рублёў.

Апошнія навіны