Украінскія марскія пяхотнікі з ПТРК «Джавелін» распляжылі браняваную калону РФ пад Курскам
- 22.01.2025, 9:49
Знішчаныя тры танкі і чатыры БМД супраціўніка.
Украінскія абаронцы працягваюць наносіць адчувальныя страты ворагу ў Курскай вобласці. Байцы 36-й асобнай брыгады марской пяхоты імя контр-адмірала Міхаіла Бялінскага толькі за два дні з ПТРК FGM-148 «Джавелін» знішчылі тры танкі супраціўніка і чатыры адзінкі БМД-4.
Адпаведнае відэа было апублікаванае ў тэлеграм-канале «Оперативный ВСУ», інфармуе Цензор.НЕТ.