Левандоўскі перасягнуў Мэсі і паўтарыў рэкорд Ранальду
- 22.01.2025, 11:46
Паляк рэалізаваў два 11-метровыя ў выязным матчы з «Бенфікай».
Нападнік «Барселоны» Роберт Левандоўскі зраўняўся з партугальцам Крыштыяну Ранальду ў колькасці галоў з пенальці ў Лізе чэмпіёнаў, паведамляюць Vesti.kz.
Паляк рэалізаваў два 11-метровыя ў выязным матчы з «Бенфікай» у рамках сёмага тура, а каталонцы стварылі неймаверны камбэк.
Камбэк «Барселоны» з 9 галамі, валявы «Атлетыка» і максімальны «Ліверпуль». Агляд матчаў Лігі чэмпіёнаў
Паводле інфармацыі OptaJose, зараз у актыве Левандоўскі 19 галоў з пенальці ў Лізе чэмпіёнаў. Гэтым самым ён абышоў аргенцінца Ліянэля Мэсі (18) і паўтарыў рэкорд Ранальду ў гэтым паказчыку.
Левандоўскі гуляе за «Барселону» з 2022 года. Яго кантракт з каталонскім клубам разлічаны да 30 чэрвеня 2026-га з опцыяй магчымага падаўжэння яшчэ на адзін сезон.
«Барселона» з 18 баламі ідзе другой у агульнай табліцы Лігі чэмпіёнаў і стала другой камандай, якая гарантавала сабе выхад у плэй-оф турніру.
Наступную гульню ў Лізе чэмпіёнаў «сіне-гранатавыя» правядуць на сваім полі з «Аталантай» 29 студзеня.