У менскіх парках з'явяцца новыя атракцыёны
- 22.01.2025, 16:26
У «Менскзелянбудзе» расказалі, дзе і калі іх усталююць.
Сёлета ў менскіх парках з'явяцца чатыры новыя атракцыёны. Пра гэта расказала намесніца гендырэктара ў добраўпарадкаванні і ўтрыманні аб'ектаў зялёнай гаспадаркі «Менскзелянбуду» Кацярына Кароткіна.
Два атракцыёны ўсталююць у парку імя Максіма Горкага. Гаворка ідзе пра атракцыёны «Вальс» і «Драконы». Яны з'явяцца на новых пляцоўках парку, якія адчыняць пасля рэканструкцыі.
У цэлым у парку імя Максіма Горкага зменіцца знешні выгляд гандлёвых пунктаў, падвядуць відэаназіранне.
У парку імя Чалюскінцаў сёлета ўсталююць атракцыёны «Мікс» і «Лебедзі».