Амбасада Італіі ў Менску паведаміла пра выяўленыя махінацыі з запісам на візы
- 22.01.2025, 19:46
Падрабязнасці.
Некаторыя «блізкія знаёмыя» падманвалі супрацоўнікаў амбасады Італіі ў Менску і «прадавалі запісы на візавыя прыёмы». Пра гэта паведаміла 21 студзеня італьянская дыпмісія ў сваёй групе ў Facebook.
«Амбасада Італіі заўважыла, што некаторыя блізкія знаёмыя ашуквалі нас і прадавалі запісы на прыёмы ў візах. Пра любое махлярства такога кшталту адразу пасля выяўлення паведамляецца італьянскім уладам. Асабліва непрыемна, што гэтым займаліся людзі, якім мы давяралі», – гаворыцца ў пасце ў Facebook.
Звесткі пра «блізкіх знаёмых» у публікацыі не паведамляюцца.