BE RU EN

Немец спрабаваў вывезці з Беларусі стагадовыя кнігі і рарытэтную швейную машынку

  • 22.01.2025, 20:04

Фотафакт.

Старадаўнія кнігі і рарытэтную швэйцарскую швейную машынку спрабаваў вывезці з Беларусі грамадзянін Нямеччыны, паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Мужчына ехаў на аўтамабілі праз пункт пропуску «Беняконі». У ягоных асабістых рэчах мытнікі знайшлі 16 друкаваных выданняў 1885–1922 гадоў выпуску і швейную машынку 1904 года вырабу «з відавочнымі прыкметамі культурных каштоўнасцяў». Праведзеная экспертыза пацвердзіла падазрэнні службовых асобаў ДМК.

У дачыненні да замежніка склалі пратакол за недэклараванне тавараў. Прадметы даўніны канфіскаваныя да пастановы суда.

Апошнія навіны