«Чорны лебедзь можа прыляцець на Красную плошчу і сесці каля Маўзалея»
- 23.01.2025, 8:49
У Пуціна ўсё трашчыць па швах.
Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін вельмі хоча заканчэння баявых дзеянняў ва Украіне, каб не паказаць свайму грамадству тое, як эканоміка РФ «трашчыць па швах». Пра гэта ў інтэрв'ю «Главреду» распавёў вайсковы экспэрт, палкоўнік запасу УСУ Алег Жданаў.
«У Пуціна заўтра эканоміка можа абрынуцца, «чорны лебедзь» можа прыляцець на Красную плошчу і сесці каля Маўзалея. Пуціну як паветра патрэбнае спыненне баявых дзеянняў, таму што эканоміка РФ трашчыць па швах. Каб не паказваць адмоўную статыстыку ў эканамічным сектары, расейская ўлада схавала фінансаванне вайскова-прамысловага комплексу ў беспрацэнтныя банкаўскія крэдыты, і кожныя паўгода Набіуліна пераводзіць гэтыя крэдыты ў разрад незваротных. А ў гэты час станок друкуе грошы, у выніку інфляцыя шалёнае», - кажа Жданаў.
Ён акцэнтаваў увагу на тым, што расейскі Мінфін прагназуе інфляцыю ў 2025 годзе на ўзроўні трохзначнай колькасці. Палкоўнік дадаў, што Пуцін спадзяецца на адмену санкцый у адказ на «жэст добрай волі».
Аднак Еўропа разумее, калі ва Украіне сёння будуць спынены баявыя дзеянні, то неўзабаве РФ адновіць свае сілы і праз 3-5 гадоў будзе гатова да новага ўварвання ва Украіну з мэтай зайсці ў Еўропу.
«Не дамагаючыся зняцця санкцый, каб даць глыток паветра эканоміцы і фінансам Расейскай Федэрацыі, Трамп можа зняць забарону на выкарыстанне ўсіх 300 млрд, і для Пуціна гэта будзе проста манна нябесная. А раскручаная эканоміка далей працягне выпускаць тэхніку і ўзбраенні. Але за кошт спынення баявых дзеянняў у войсках адразу ж пачнецца назапашванне. Прагназуецца, што за год Пуцін можа накляпаць 10 млн набояў», - растлумачыў Жданаў.
Экспэрт сцвярджае, што Украіна мае ўзбраенне, тэхніку і грошы, каб пратрымацца як мінімум да ліпеня 2025 года. Як прагназуецца, у чэрвені ў РФ можа скончыцца рэсурс тэхнікі, якая падлягае аднаўленню.
«Далей ваяваць толькі на «мыліцах»: электрасамакатах і цывільных машынах, таму што браня канчаецца. А далей усё будзе залежаць ад нашых партнёраў: калі яны прафінансуюць і дадуць нам тэхніку і ўзбраенне, тады мы працягнем трымацца, а вось Расея тады пачынае валіцца», - кажа Жданаў.