Генеральны сакратар NATO заявіў, у чым мае рацыю Трамп датычна Украіны
- 23.01.2025, 17:51
Марк Рутэ падтрымаў ідэю ўвесці новыя санкцыі супраць РФ.
Генеральны сакратар NATO Марк Рутэ пазітыўна паставіўся да заявы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пра новыя магчымыя санкцыі супраць Расеі.
Пра гэта Рутэ заявіў у кулуарах Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе ў каментары CNBC.
«Я быў вельмі, вельмі задаволены пазіцыяй Трампа датычна ўвядзення дадатковых санкцый супраць Расеі», – заявіў Рутэ, дадаўшы, што ім вядома, што расейская эканоміка знаходзіцца ў вельмі благім стане.
Генеральны сакратар NATO таксама выказаў надзею, што Еўропа ўзмоцніць санкцыйныя абмежаванні, каб «задушыць расейскую эканоміку» і скараціць ваенныя выдаткі Масквы.
«Трамп мае рацыю, што Украіна бліжэй да Еўропы. Але Трамп таксама мае рацыю, што гэта геапалітычны канфлікт, таму я ўпэўнены, што ЗША хочуць, каб ён закончыўся добрым і моцным пагадненнем», – цытуе CNBC Марка Рутэ.
Рутэ падкрэсліў, што вынік любога мірнага пагаднення павінен быць «устойлівым». У адваротным выпадку хаўруснікі Расеі, уключаючы Кітай і Паўночную Карэю, «дадуць пяць».