У цэнтры Менска адчыніўся дом-пякарня з «сапраўднай казкай»
- 23.01.2025, 19:09
Відэа.
У дворыку на Ракаўскай па адрасе Юрава-Завальная, 15 ужо працуе дом-пякарня «Сіняя птушка». Уладальнікі запэўніваюць, што ў кожным іх рэцэпце захавалася цеплыня дзіцячых успамінаў, піша CityDog.
Каманда ўстановы піша ў Instagram, што яны ствараюць «не проста выпечку, а моманты шчасця, якія вы захочаце падзяліць з роднымі і блізкімі».
У «Сіняй птушцы», акрамя рознага віду кавы, гарбаты і соку, прапануюць чатыры віды тварожніку, птушынае малако, галету з ванільнай грушай, два віды пірожных «бульба», булачкі з рознымі начыннямі, хлеб і шмат іншага.
Калі меркаваць з апублікаваных фатаграфіяў і відэа, новая ўстанова выглядае стыльна і мінімалістычна, у спакойных колерах. Мэбля спалучае дрэва, мяккую абіўку і незвычайныя формы. На сценах ёсць дэкаратыўныя элементы, якія нагадваюць сілуэты раслінаў.
Залу пастанавілі аформіць з выкарыстаннем прыродных дэталяў: сухіх галінак і тэкстуры каменю. А ў цэнтры кавярні арганізавалі зону з барнай стойкай, за якой выстаўленыя напоі і выпечка.
Установа працуе штодзень з 9.00 да 22.00.