BE RU EN

Прэм'ер Ізраіля: Ілана Маска лжыва дыскрэдытуюць

  • 23.01.2025, 19:38

Беньямін Нетаньяху падтрымаў амерыканскага мільярдэра пасля ягонага жэсту рукой.

Прэм'ер Ізраіля Беньямін Нетаньяху падтрымаў амерыканскага мільярдэра Ілана Маска пасля ягонага жэсту рукой на святкаванні інаўгурацыі прэзідэнта Дональда Трампа. Кіраўнік ізраільскага ўраду ў сацсетцы X напісаў, што прадпрымальніка «лжыва дыскрэдытуюць», калі называюць ягоны жэст нацысцкім.

Паводле словаў Нетаньяху, Маск «вялікі сябар Ізраіля», які наведаў краіну пасля нападу ХАМАС 7 кастрычніка 2023 года. З таго часу, як заявіў ізраільскі прэм'ер, амерыканскі бізнэсмэн «неаднаразова і катэгарычна падтрымліваў права Ізраіля абараняцца ад тэрарыстаў, якія нясуць генацыд, і рэжымаў, якія імкнуцца знішчыць адзіную габрэйскую дзяржаву».

«Я дзякую яму за гэта», – дадаў Нетаньяху.

У сваю чаргу сам Маск падзякаваў прэм'еру Ізраілю за падтрымку.

Апошнія навіны