BE RU EN

Пад Наваградкам прадаюць старажытную сядзібу Храптовічаў

  • 23.01.2025, 20:13

У ёй працавалі паэты Ян Чачот, Уладзіслаў Сыракомля і Адам Міцкевіч.

У Беларусі на аўкцыёне прадаюць частку сядзібы XVIII стагоддзя, якую пабудаваў канцлер Вялікага Княства Літоўскага Яхім Храптовіч. Яна знаходзіцца ў вёсцы Шчорсы Наваградскага раёна.

Аб'яву на Беларускай універсальнай таварнай біржы заўважыў партал blizko.by.

Сам сядзібны дом не захаваўся – ад яго засталіся толькі скляпенні. Будынак, які прадаюць на аўкцыёне, – бібліятэка з гаўбцом на чатырох калонах.

Храптовіч сабраў блізу 6000 тамоў і старажытных рукапісаў. У гэтую бібліятэку прыязджалі працаваць Ян Чачот, Уладзіслаў Сыракомля і Адам Міцкевіч.

Лот на аўкцыёне называецца «Будынак нявызначанага тыпу». Год пабудовы пазначаны 1730-м. Таксама адзначана, што прадмет гандлю – гэтая матэрыяльная нерухомая гісторыка-культурная каштоўнасць.

Пачатковы кошт – Br184 тыс., першы крок складае Br9,2 тыс. Атрымліваецца, што набыць бібліятэку можна мінімум за Br193,2 тыс.

Гандаль прызначаны на 27 лютага. Заяву можна падаць да 24-га.

Апошнія навіны