BE RU EN

У Магілёве ўсталявалі эксперыментальныя святлафоры

  • 23.01.2025, 20:31

Яны свецяцца белым.

На двух скрыжаваннях у Магілёве (Загарадная шаша – Бялыніцкага-Бірулі і праспект Пушкіна – вуліца Гагарына) усталявалі эксперыментальныя секцыі святлафораў. Сігнал уяўляе з сябе сілуэт машыны і клічнік, якія міргаюць, піша «Магілёў анлайн».

Дадатковая секцыя загараецца пры зялёным святле святлафора. Навошта? Усё проста: пры павароце на скрыжаваннях машыны павінны прапускаць пешаходаў, аднак практыка паказвае, што гэта адбываецца не заўсёды.

Сігнал з клічнікам папярэджвае пешаходаў больш уважліва сачыць за сітуацыяй на дарозе на такіх небяспечных скрыжаваннях.

Апошнія навіны