БПЛА стукнулі па Падмаскоўю
- 24.01.2025, 8:25
Атакаваны некалькі гарадскіх акруг Маскоўскай вобласці.
У некалькіх рэгіёнах Расеі працягваецца маштабная атака ўдарных дронаў. Між іншым, беспілотнікі атакавалі некалькі гарадскіх акруг Маскоўскай вобласці.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на мэра Масквы Сяргея Сабяніна.
Ён адзначыў, што сіламі СПА Мінабароны ў гарадской акрузе Каломна і Раменскай гарадской акрузе адбітая атака беспілотнікаў, якія ляцелі на Маскву.
На месцы падзення абломкаў, паводле папярэдніх звестак, разбурэнняў і пацярпелых няма. Спецыялісты экстранных службаў працуюць на месцах.
Таксама Сабянін паведаміў аб збіцці двух беспілотнікаў у гарадской акрузе Падольска, якія ляцелі на Маскву. Спецыялісты экстранных службаў працуюць на месцы здарэння.
Ударныя дроны атакуюць Расею
У ноч на 24 студзеня некалькі рэгіёнаў Расеі знаходзяцца пад маштабным нападам ударных беспілотнікаў.
Так, у Разані прагрымелі выбухі ў раёне мясцовага нафтаперапрацоўчага завода. На тэрыторыі прадпрыемства ўзнік пажар. Таксама зафіксавана атака на авіябазу Дзягілева каля горада.