BE RU EN

Знойдзены акупант, які расстраляў палонных байцоў УСУ

  • 24.01.2025, 11:47

Вядомыя яго прозвішча, месца службы і пазыўны.

У сетцы з'явілася інфармацыя аб расейскім ваенным злачынцы, які расстрэльваў палонных байцоў УСУ.

Як паведамляе Цензор.НЕТ, паводле публікацый гаворка ідзе пра Алега Якаўлева - акупанта з падраздзялення «Шторм» 30-й асобнай мотастралковай брыгады РФ, якая ўдзельнічала ў баях за Аўдзееўку і Ачарэціна. Пазыўны «Сара».

Нагадаем, што ўчора ў сетцы распаўсюджаны відэазапіс, на якім група расейскіх вайскоўцаў карае смерцю захопленых у палон байцоў УСУ. Сваё ваеннае злачынства расейцы фіксавалі на тэлефон. На запісе відаць, расстрэл сама меней шасцярых палонных вайскоўцаў. Адным са злачынцаў на запісе быў менавіта Алег Якаўлеў.

Апошнія навіны