BE RU EN

У Крупскім доме культуры адбыўся пажар

  • 24.01.2025, 15:22

Эвакуяваныя 14 чалавек.

Аб узгаранні ў будынку Крупскага раённага цэнтра культуры (Менская вобласць) паведаміла 24 студзеня Міністэрства надзвычайных сітуацый.

Адзначаецца, што агонь ахапіў «перакрыцце на плошчы 5 квадратных метраў».

«Ратавальнікі супольна з прадстаўнікамі аб'екта эвакуявалі 14 чалавек», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Узгаранне «аператыўна ліквідаванае», адзначылі ў МНС, пацярпелых няма.

Прычына пажару высвятляецца.

Апошнія навіны