BE RU EN

Мянчанку звольнілі за тры дні да канца выпрабавальнага тэрміну

  • 24.01.2025, 16:00

Яна мяркуе, што прычына незаконная.

У Менску жанчына знайшла працу адміністратаркай і падпісала кантракт з выпрабавальным тэрмінам на тры месяцы. За тры дні да заканчэння выпрабавальнага тэрміну ёй паведамілі пра неадпаведнасць даручанай працы і звольнілі, піша «Анлайнер».

Жанчына падала пазоў да кампаніі. Яна мяркуе, што яе звольнілі праз цяжарнасць, пра якую наймальнік даведаўся падчас выпрабавальнага тэрміну. Працадаўца настойваў, што ў яго былі іншыя прычыны, але ягоныя довады аспрэчылі, расказвае дэталі гісторыі пракуратура.

З улікам меркавання прадстаўніка пракуратуры суд задаволіў заяўлены пазоў у поўным аб'ёме – жанчыну аднавілі на працы, на яе карысць спагналі сярэдні заробак за час вымушанага прагулу і кампенсацыю маральнай шкоды (канкрэтны памер не ўдакладняецца).

Арганізацыя таксама павінна кампенсаваць судовыя выдаткі.

Пастанова пачала законнае дзеянне.

Апошнія навіны